08.11.2010
Апошні тэрмін падачы заявак – 1 лютага 2011 г.
Цэнтр імя Шорэнштэйна (The Shorenstein Center) прапануе прайсці стажыроўку цягам аднаго семестра ў Гарвардзе. Могуць удзельнічаць журналісты, палітыкі і навукоўцы, якія даследуюць пытанні ўплыву прэсы на грамадскую палітыку.
Стыпендыя складае 30 тысяч даляраў і выдаецца чатырма плацяжамі. Заяўкі можна падаваць на восеньскі семестр 2011 г. ці вясновы семестр 2012 г.
Кандыдаты мусяць запоўніць форму заяўкі, матывацыйны ліст, апісанне плана даследавання падчас стажыроўкі (3–5 старонкі), рэзюмэ і тры рэкамендацыі.
: www.hks.harvard.edu/presspol/fellowships/
Паводле adukacyja.info