Стыпендыі Оксфардскага ўніверсітэта для беларусаў

11.11.2010

Апошні тэрмін падачы заяваў – 12 студзеня 2011 г. 

Універсітэт Оксфарда абвясціў конкурс на атрыманне стыпендый для навучання ў магістратуры гуманітарных факультэтаў.

Для атрымання стыпендыі неабходна апошнія тры месяцы пражываць у Беларусі, прэтэндаваць на навучанне на сацыяльных ці гуманітарных факультэтах Оксфардскага ўніверсітэта, мець выдатныя веды англійскай  мовы і быць патэнцыйным лідэрам на радзіме.

Стыпендыя прызначаная для тых, хто, у дадатак да выдатных акадэмічных поспехаў, здольны прадэманстраваць, што з'яўляецца патэнцыйнымі лідэрам грамадскай думкі Беларусі. Яна мае дачыненне толькі да аднагадовых праграмаў сацыяльных і гуманітарных факультэтаў оксфардскіх каледжаў. Пасля сканчэння навучання студэнт мусіць вярнуцца ў Беларусь для працягнення навучання / працы.

Стыпендыя пакрывае кошт навучання, а таксама пражывання ў Вялікабрытаніі. Для яе атрымання неабходна здаць адзін з міжнародных тэстаў па англійскай мове, прайсці інтэрв'ю і скончыць бакалаўрыят, пажадана беларускі. 

UNIVERSITY OF OXFORD SCHOLARSHIPS 2011–12: NOTES FOR APPLICANTS: спампаваць (339 Kb)

Паводле generation.by