Апошні тэрмін падачы заявак – 31 студзеня 2011 г.
Праграма прапануе беларускім студэнтам і навукоўцам 60 семестраў навучання ў любым дзяржаўным ці прыватным універсітэце краін-удзельнікаў Вышаградскай Групы. Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у адукацыйных праграмах Master’s ці Post-Master’s (аспірантура) тэрмінам ад 1 да 4 семестраў.
:
http://visegradfund.org/wordpress/wp-content/uploads/download/V4_basic_info_EN_BY_RU.pdf.
Кандыдаты, якіх адабралі, атрымаюць стыпендыю 2.300 еўра ў семестр. Універсітэт / інстытут, у які яны выправяцца на навучанне, атрымае стыпендыю 1.500 еўра ў семестр.
Афіцыйнай мовай Міжнароднага Вышаградскага Фонда з'яўляецца англійская.
Паводле http://visegradfund.org/scholarships/belarus-info/
Міжнародны Вышаградскі Фонд: Спецыяльная праграма для Беларусі
15.11.2010