Канферэнцыя «Магчымасці працы з тэмай «Еўрапейскі Саюз» у адукацыйнай дзейнасці»

16.11.2010

Апошні тэрмін падачы заявак - 25 лістапада

Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»» разам з Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь і Фондам Конрада Адэнаўэра 28 лістапада 2010 г. праводзіць канферэнцыю «Магчымасці працы з тэмай «Еўрапейскі Саюз» у адукацыйнай дзейнасці».

У рамках канферэнцыі плануецца паказаць і прааналізаваць наяўны досвед па распаўсюдзе ведаў аб Еўрапейскім Саюзе ў школах Беларусі, а таксама абмеркаваць перспектыўныя кірункі і формы вывучэння Еўрапейскага Саюза ў адукацыйнай дзейнасці, узгадніць магчымасці прасоўвання гэтага зместу ў рамках сістэмы фармальнай і нефармальнай адукацыі Беларусі.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі адміністрацый устаноў адукацыі, настаўнікі школ, выкладчыкі ВНУ, прадстаўнікі грамадскіх і іншых адукацыйных і міжнародных арганізацый, іншыя зацікаўленыя асобы.

На канферэнцыі мяркуюцца выступы замежных экспертаў па гэтай тэме.

Ключавыя змястоўныя аспекты канферэнцыі:
• Прэзентацыя і абмеркаванне кірункаў, формаў і спосабаў працы з тэмай «Еўрапейскі Саюз» у адукацыйнай дзейнасці: вопыт Беларусі і іншых краін;
• Абмеркаванне перспектываў прасоўвання гэтага зместу ў сістэме фармальнай і нефармальнай адукацыі Беларусі.

Меркаваны фармат працы:

9:30 – 10:00
Рэгістрацыя ўдзельнікаў

10:00 – 11:30
Пленарнае пасяджэнне:
• Вітальнае слова • Кірункі, формы і спосабы працы з тэмай «Еўрапейскі Саюз» у адукацыйнай дзейнасці ў Беларусі і іншых краінах (прэзентацыя вопыту, абмеркаванне)

11:30 – 11:50
Перапынак

11:50 – 13:30
Пленарнае паседжанне:
• Досвед працы па тэме «Еўрапейскі Саюз» у адукацыйнай дзейнасці ў іншых краінах (прэзентацыя, абмеркаванне)

13:30 – 14:30
Абед

14:30 – 16:00
Майстэрні і дыскусійныя пляцоўкі:
• Магчымасці працы з тэмай у вучэбна-выхаваўчым працэсе школы; • Прэзентацыя і абмеркаванне праграмы факультатыўнага курсу для старэйшых класаў агульнаадукацыйных устаноў «Наш сусед – Еўрасаюз»; • Магчымасці працы з тэмай у ВНУ; • Формы і кірункі працы з тэмай у дзейнасці грамадскіх арганізацый.

16:00 – 17:00
Пленарнае паседжанне:
• Абмеркаванне перспектываў прасоўвання тэмы «Еўрапейскі Саюз» у сістэме фармальнай і нефармальнай адукацыі.

Канферэнцыя адбудзецца ў Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Я. Раў (пр. Газеты Праўда, 11).

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 25 лістапада 2010 года на e-mail: nastaunik@gmail.com; тэл / факс: (375 17 2699 034), маб.тэл.: (375 29 6781 504); кантактная асоба - Дзяргай Ала Валянцінаўна

Спампаваць: інфармацыйны ліст (35 Кб); форма заяўкі (39 Кб)