Адкрытыя лекцыі ў Мінску пра адукацыю ў ЗША

17.11.2010

19 лістапада

У межах Міжнароднага адукацыйнага тыдню, які праводзяць па ўсім свеце амбасады Злучаных Штатаў, у Мінску адбудуцца лекцыі аб навучальных магчымасцях у Амерыцы.

19 лістапада супрацоўнікі амбасады ЗША ў Мінску і дырэктар Цэнтра міжнароднай адукацыі і кар’еры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Кэвін Рэйлінг распавядуць усім ахвотным пра сістэму адукацыі ЗША, а таксама пра магчымасці для навучання, якія існуюць для студэнтаў з Беларусі.

Першая лекцыя на тэму спонсарскіх праграм для беларускіх студэнтаў адбудзецца ў пятніцу з 16:00 да 17:30 у памяшканні бібліятэкі імя Пушкіна: вул. Гікала, 4.

Другая лекцыя будзе прысвечаная ў тым ліку і платным праграмам навучання ў ЗША. Пройдзе яна на адрасе: зав. Бранявы, 15а, аўдыторыя 303 - пачатак а 19-й.

Таксама цягам цэлага тыдня ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні будуць адбывацца лекцыі, прысвечаныя адукацыі ў ЗША.

Паводле generation.by