Тэкст запыту наконт «абавязковай» падпіскі на перыёдыку ў школах

18.11.2010

Начальніку ўпраўлення адукацыі адміністрацыі …… р-на г. ……
………
Міністру адукацыі Рэспублікі Беларусь
Радзькову А. М.
Старшыню Камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Шчэрбу В. К.
Галоўнаму рэдактару газеты “Юный спасатель”
Палешчанкавай А. А.
Галоўнаму рэдактару часопіса “Качели”
Дубінскай Е. Э.
Галоўнаму рэдактару часопіса “Вясёлка”
Ліпскаму У. С.

ад ……,
адрас: ……,
тэл. ……,
а таксама ад шэрагу грамадзян (спіс дадаецца)


ЗАПЫТ


Просім даць аргументаваны пісьмовы адказ на наступныя пытанні:

1. Ці абавязаныя бацькі, бацькоўскія камітэты, апякунскія рады або класныя кіраўнікі афармляць падпіску на якія-небудзь перыядычныя выданні? Калі так, то на падставе якіх прававых актаў?
2. Хто і якім чынам зацвярджае пералік выданняў, рэкамендаваных/ абавязковых для падпіскі?
3. Якім чынам камерцыйны распаўсюд некаторых выданняў, якія атрымліваюць дзяржаўныя прэферэнцыі і льготы менавіта з прычыны высокага тыражу і вялікай колькасці падпісчыкаў, – спрыяе адукацыйнаму і/ці выхаваўчаму працэсу ў навучальных установах?
4. Ці маюць права бацькі адмовіцца ад прапанаванай падпіскі?
5. У выпадку адмовы бацькоў аформіць падпіску, – якія санкцыі ў адносінах да класных кіраўнікоў адпаведных класаў або адміністрацыі навучальных устаноў прадугледжваюцца?

Просім даслаць адказ на ніжэй пададзеныя адрасы:

№ Прозвішча, ініцыялы Адрас Тэлефон Подпіс


Бланк запыту наконт «абавязковай» падпіскі
на перыёдыку ў школах
: спампаваць (31,5 Кб)

Гл. таксама: Беларускія бацькі супраць «абавязковай» падпіскі на перыёдыку ў школах