Стыпендыя Універсітэта Варвік

22.11.2010

Апошні тэрмін падачы заявак - 29 студзеня 2011 г. 

Варвіцкі Універсітэт (Вялікабрытанія) прапануе стыпэндыі на 2011–2012 навучальны год. Перыяд навучання – 12 месяцаў. Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі.

Патрабаванні да кандыдатаў: лідэрскі патэнцыял; вольнае валоданне англійскай мовай (TOEFL ці IELTS); дыплом (аналагічны брытанскаму дыплому другога класа з адзнакай); вяртанне на радзіму па сканчэнні стажыроўкі.

Сярод дысцыплінаў: сацыяльныя даследаванні, англійская літаратура, кіно і тэлевізія; міжнародныя медыі і камункацыя ды інш.

Кантактная асоба, адказная за Беларусь – Kevin Reiling: advising@ehu.lt, skype: kevinreiling
Больш інфармацыі пра праграму: http://www.ehu.lt/eac/educational_opportunities/

Паводле рассылкі belngo.info