Фонд EVZ: Стыпендыі для абмену школьнікамі

25.11.2010

Фонд «Памяць, адказнасць і будучыня» (EVZ), разам з Германскім камітэтам "Моладзь за разуменне"  (YFU) прызначае стыпендыі для абмену школьнікамі паміж Германіяй і Беларуссю.

Стыпендыі надаюцца перадусім сваякам былых прымусовых працаўнікоў і іншых ахвяраў нацызму. Але атрымліваць іх могуць і школьнікі, якія актыўна займаліся ў сябе на радзіме пытаннямі паднявольнай працы ці нацыянал-сацыялізму.

Стыпендыяты атрымліваюць магчымасць для гадавога знаходжання ў адпаведных краінах, дзе яны наведваюць школы і жывуць у прымаючых сем'ях. 

Заявы для Беларусі трэба дасылаць у Германскі камітэт YFU:

Jantje Voppel
Deutsches YFU Komitee e.V.
Averhoffstr. 10
22085 Hamburg

Тэл.: +49 (0)40 227002–39
Факс: +49 (0)40 227002–27

voppel@YFU.de
www.yfu.de



Паводле stiftung-evz.de