Еўрапейцы за мір: Праграма супрацы з нямецкімі школамі

26.11.2010

Апошні тэрмін падачы заяваў – 15 студзеня 2011 г.

Праграма «Еўрапейцы за мір» фінансуе супрацу паміж школамі ці пазашкольнымі ўстановамі з Нямеччыны і Усходняй Еўропы, якія маюць намер зладзіць сумесны праект.

Тэма праектаў 2011 г. – «Правы чалавека: учора і сёння» .

Праграма падтрымлівае праекты маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 21. Універсітэцкія праекты праграмай не фінансуюцца.

Працягласць праекта: ліпень 2011 – ліпень 2012

У траўні для кіраўнікоў адабраных праектаў будзе праведзены чатырохдзённы сэмінар. Выдаткі на праезд і суткавыя будуць выплочвацца з праекта.


Прыклады праектаў на тэму «Правы чалавека: учора і сёння»
Формы заяваў