06.12.2010
У суботу ў жывым эфіры прайшлі тэледэбаты паміж кандыдатамі ў прэзідэнты. Дзмітрый Ус агучыў балючую для педагогаў тэму:
- Ёсць ідэолагі ў раёнах, ёсць начальнікі аргаддзелаў, якія прызначаюць дырэктараў школ, галоўных лекараў, якія залежаць непасрэдна ад гэтых людзей... У мяне памочнік мой быў дырэктарам школы, і яго паставілі дырэктарам і сказалі: ты мусіш намаляваць у пратаколе такую колькасць галасоў. Ён сказаў: я не магу маральна. Праз паўгоду яго кантракт не працягнулі...
Агулам, кандыдаты вялі рэй – вядоўцам не ўдалося падбухторыць удзельнікаў да сваркі. Саннікаў, Раманчук, Рымашэўскі і Статкевіч заклікалі прыйсці на Плошчу.
Спампаваць запіс перадачы: Апазыцыйныя кандыдаты могуць запісаць тэледэбаты сабе ў плюс