Study Tours to Poland: Навучальныя візіты ў Польшчу для беларускіх студэнтаў

17.12.2010

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 31 снежня

Пачынаецца дзевяты набор на праграму «Study Tours to Poland”- навучальныя візіты для студэнтаў з Беларусі, Украіны, Малдовы і Расіі, у межах якіх Польска-амерыканскі Фонд Свабоды, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езераньскага, Фонд “Барусія”, Фонд “Адукацыя для дэмакратыі” запрашаюць актыўных студэнтаў на бясплатныя двухтыднёвыя стажыроўкі ў акадэмічных цэнтрах Польшчы.

Мэта праграмы – паказаць Польшчу, наблізіць яе для ўсходніх суседзяў.

Праграма забяспечвае поўнае ўтрыманне ўдзельнікаў візіту ў Польшчы, разам з пражываннем, харчаваннем і навучаннем, а таксама аплату праезду і спрыянне ў атрыманні візаў.

Веданне польскай мовы не з'яўляецца абвязковым.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ва ўзросце ад 18 да 21 года з высокімі паказнікам паспяховасці, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці.

Заявы, якія не адпавядаюць пералічаным патрабаванням, разглядацца не будуць.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 31 снежня.

Заяўку ў электронным выглядзе дасылайце на адрас nabor2011@studytours.pl.

Фармуляр і больш падрабязная інфармацыя –  http://www.studytours.pl/

Заяўка складаецца з 2 частак:

1. запоўненага фармуляра (Excel фармат *.xls); 
2. адсканаваных ці знятых пры дапамозе фотаапарата далучаных файлаў фарматах PDF, Word ці JPG:
а) рэкамендацыйнага ліста, напісанага кіраўніком, лідэрам няўрадавай арганізацыі, начальнікам, выкладчыкам ды інш.; 
б) ксеракопіі пашпарта (старонка з дадзенымі кандыдата);
в) ксеракопіі заліковай кніжкі – старонка з адзнакамі за апошні навучальны год, у выпадку першакурснікаў – ксеракопіі атэстата;
г) заява кандыдата аб тым, што ён не прымаў раней удзелу ў праграме «Study Tours to Poland» (згодна ўзору).

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»