Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у праграме – 14 студзеня 2011 г., 17:00
Савет па міжнародных даследаваннях і абменах (IREX) і Урад Злучаных Штатаў Амерыкі маюць гонар аб'явіць конкурс Міжнароднай праграмы студэнцкага абмену (Global UGRAD) на 2011–2012 год.
Праграма Global UGRAD дае магчымасць студэнтам дзённых і вячэрніх аддзяленняў вышэйшых навучальных устаноў прайсці навучанне на працягу аднаго акадэмічнага года без атрымання ступені ва ўніверсітэце або каледжы ЗША.
У праграме могуць прымаць удзел студэнты 1, 2, 3 і 4-х курсаў пры ўмове, што пасля вяртання з праграмы ім застаецца як мінімум адзін семестр да атрымання дыплома аб вышэйшай адукацыі.
Праграма фінансуецца Дзяржаўным Дэпартаментам ЗША. Удзельнікі праграмы адбіраюцца на аснове адкрытага конкурсу.
Падрабязная інфармацыя аб праграме, конкурсе, форма заяўкі і інструкцыі па яе запаўненні размешчаны на сайце IREX а таксама на сайце амбасады ЗША ў Беларусі.
Заяўкі прымаюцца на адрас ugradbelarus@yahoo.com.
Global UGRAD 2011–2012: Праграма студэнцкага абмену
27.12.2010