Апошні тэрмін падачы заявак - 3 студзеня 2011 г.
Праграма «Адукацыйны курс па правах чалавека» запрашае моладзь падаваць заяўкі на ўдзел у адукацыйным цыкле па правах чалавека.
Праграма скіраваная на падрыхтоўку актыўных праваабаронцаў, якія прафесійна абараняюць правы чалавека ў беларускіх судах ды іншых дзяржаўных органах.
Удзельнікі праграмы атрымаюць тэарэтычныя і практычныя веды па выкарыстанні нормаў міжнароднага права ў нацыянальных судах ды іншых дзяржаўных органах. У працэсе навучання будуць разгледжаныя асноўныя правы і свабоды чалавека, замацаваныя ў Міжнародных Пактах аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама метады іх абароны.
Будуць разгледжаныя наступныя пытанні:
- права не быць паддадзеным катаванням, жорсткаму бесчалавечнаму альбо прыніжальнаму для чалавечай годнасці абыходжанню ці пакаранню;
- права зняволеных на гуманнае абыходжанне й павагу годнасці, якая ўласціва чалавечай асобе;
- права небыць паддадзеным самавольнаму альбо незаконнаму ўмяшальніцтву ў асабістае жыццё;
- права на выказванне меркавання;
- права на мірныя сходы.
Праграма разлічаная на 4 месяцы, і будзе складацца з 4 сесіяў, якія адбудуцца ў Беларусі, Украіне й Літве ў студзені – красавіку 2011 г. Кожная сесія будзе складацца з тэарэтычных і практычных заняткаў. Працягласць сесіяў – 3 дні (пятніца, субота, нядзеля). Пасля кожнай сесіі удзельнікі праграмы мусяць выканаць пісьмовае хатняе заданне, а таксама прайсці тэставанне.
Першая сесія адбудзецца 7–9 студзеня 2011 г.
Ад удзельнікаў пратрабуецца:
- прысутнасць на ўсіх сесіях,
- абавязковае выкананне хатніх заданняў.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету (doc 79 Kb) і даслаць яе на эл. адрас: hrdef2011@gmail.com
Паводле рассылкі belngo.info
Адукацыйны курс па правах чалавека: 4 сесіі ў Беларусі, Украіне, Літве
29.12.2010