Батлейка: сцэнар, спеўнік

03.01.2011

Віншую ўвесь калектыў інфармацыйнага рэсурса nastaunik.eu з Калядамі і Новым годам! Жадаю і далей поспехаў на ніве беларускага адраджэння. Дзякуй, што вы ёсць і робіце такую карысную і патрэбную справу – дапамагаеце выхоўваць беларусаў!!! Інга Сакута.

...Калісьці даўно-даўно ў горадзе Віфліеме нарадзіўся Ісус Хрыстос. Яго нараджэнне змяніла ўвесь свет. Людзі хацелі ўбачыць гэту падзею. Але вы ведаеце, што ў тыя часы яшчэ не было тэлебачання, а значыць не было магчымасці ўбачыць нараджэнне Сына Бога ў мультфільмах ці фільмах. І тады людзі прыдумалі лялечны тэатр, які назвалі ў гонар горада Віфліема ці Батлеема, дзе нарадзіўся Хрыстос, батлейкай. І вось такі спектакль, які глядзелі нашы дзядулі і бабулі, мы з вамі таксама зараз паглядзім...

Спампаваць (doc 58 Kb)