Апошні тэрмін падачы заявак – 17 cтудзеня
Моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіальта» разам з партнёрскай арганізацыяй з Балгарыі «Традыцыйная Культура і Устойлівае Развіццё, Балгарыя» прапануе маладым людзям ва ўзросце 18–30 год паехаць на кароткатэрміновы валанцёрскі праект у Балгарыі на 2 месяцы (1 чэрвеня – 1 верасня 2011 г.).
Праект будзе праходзіць у маляўнічым месцы ў гарах Радопы, вёсцы Раўнагор. Сёлетнімі кірункам дзейнасці тамтэйшага моладзевага цэнтра з’яўляецца развіццё альтэрнатыўнага турызму (як спосабу развіцця мясцовай эканомікі).
Дзейнасць валанцёра ў праекце:
- ачыстка і маркіроўка сцежак у рэгіёне;
- папулярызацыя рэгіёну з пункту гледжання яго прывабнасці для турыстаў (стварэнне інтэрактыўнага вэб-сайта аб рэгіёне, мапаў і брашур);
- далейшае развіццё моладзевага інавацыйнага цэнтра.
Прымаючая арганізацыя ў Балгарыі падрыхтуе валанцёраў для гэтай працы на спецыяльных трэнінгах па экалогіі і працы з моладдзю ў аддаленай сельскай мясцовасці.
Валанцёрам забяспечваюцца: пражыванне, харчаванне, грошы на кішэнныя выдаткі (штомесяц), пакрыццё выдаткаў на атрыманне візы, курсы балгарскай мовы, праезд да горада, у якім будзе праходзіць праект, а таксама дарога дадому па сканчэнні праекта.
Ад зацікаўленых чакаем на е-мэйл evsbelarus@gmail.com:
-рэзюмэ на англійскай (свае кантакты, апішыце адукацыю, ці ўдзельнічалі Вы ў дзейнасці грамадскіх арганізацый, ці займаліся Вы валанцёрскай працай, хобі, інтарэсы, навыкі ды г.д.);
- матывацыйны ліст на англійскай (на старонку максімум, у якім трэба адказаць на галоўнае пытанне – чаму Вы хочаце паўдзельнічаць менавіта ў гэтым праекце і якую карысць Вы можаце прынесці праекту).
Веданне англійскай мовы для ўдзелу ў праекце неабавязковае, аднак для адбору партнёрам з Балгарыі неабходна рэзюмэ і матывацыйны ліст на англійскай!
Апошні тэрмін падачы заявак – 17 студзеня 2011 г. У тэме ліста неабходна пазначыць назву праекта.
Больш інфармацыі аб арганізацыі і праекце можна знайсці на старонцы ў Facebook – Traditional Culture and Sustainable Development, альбо па спасылцы http://ec.europa.eu/youth/evs/aod/hei_form_en.cfm?EID=22000060801, нумар праекта 2008-BG -33 (дэталёвае апісанне праекта на англійскай мове).
Паводле рассылкі групы «Моладзь У Дзеянні»
Развіццё альтэрнатыўнага турызму: Валанцёрскі праект у Балгарыі
11.01.2011