Валанцёрства ў Польшчы для беларускай моладзі: 7 праектаў

12.01.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 17 студзеня
 
Моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіальта» запрашае да ўдзелу ў праектах Еўрапейскай валанцёрскай службы ў Польшчы маладых людзей з Беларусі.
 
Хто можа ўдзельнічаць?
Моладзь з Беларусі ва ўзросце 18–30 гадоў
 
Тэрміны
Пачатак праектаў – чэрвень 2011, працягласць праектаў – мінімум паўгода, максімум год. Летнік – 6 тыдняў.
 
Дзе?
Польшча (Уроцлаў і суседнія гарады і вёскі)
 
Валанцёрам забяспечваецца: пражыванне, харчаванне, грошы на кішэнныя выдаткі (штомесяц), пакрыццё выдаткаў на атрыманне візы, курсы польскай мовы, праезд да горада, у якім будзе праходзіць праект, а таксама дарога дадому па сканчэнні праекта. 
 
Праект 1. «Цэнтр культуры ў г. Длугалека»

Тэрміны: чэрвень 2011 – ліпень 2012
Дзейнасць валанцёра ў праекце: знаёмства з рознымі арт-тэхнікамі, метадамі працы з дзецьмі ды моладдзю; падрыхтоўка кароткага гайда аб горадзе, збор інфармацыі і напісанне артыкула аб мясцовай культуры, гісторыі і жыхарах; знаёмства з жыццём мясцовай супольнасці, польскімі традыцыямі; дапамога ў арганізацыі канцэртаў, выставаў, пікнікоў, конкурсаў і іншых мерапрыемстваў; дапамога ў падрыхтоўцы творчых майстэрнях; папулярызацыя Беларусі і беларускай культуры.
 
Праект 2. Клуб пазашкольнай работы “KARAN” ва Уроцлаве

Тэрміны: верасень 2011 – чэрвеня 2012
Дзейнасць валанцёра ў праекце: творчая арганізацыя вольнага часу дзяцей і падлеткаў пасля школы; правядзенне забаўляльных і спартовых гульняў і мерапрыемстваў; падрыхтоўка, удзел і правядзенне  творчых мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў; апекаванне дзецьмі.
Для ўдзелу ў гэтым праекце запрашаюцца маладыя людзі без шкодных звычак.
 
Праект 3. «Медыятэка» – Бібліятэка для юных наведнікаў пры муніцыпальнай грамадскай бібліятэцы ва Уроцлаве

Тэрміны: чэрвень 2011 – сакавік 2012
Дзейнасць валанцёра ў праекце: дапамога ў выкананні штодзённых задач бібліятэкара; пошук інфармацыі на падставе запытаў; дапамога ў працы інтэрнэт-кавярні і праца над сайтам медыятэкі; папулярызацыя мерапрыемстваў у медыятэцы; правядзенне «моўнай кавярні"; падрыхтоўка і правядзенне адукацыйных заняткаў для дзяцей; дапамога ў падрыхтоўцы і арганізацыі выстаў і культурных мерапрыемстваў; дапамога ў працы экалагічнай  кавярні.
 
Праект 4. “Semper Avanti” ва Уроцлаве

Тэрміны: ліпень 2011 – красавік 2012
Дзейнасць валанцёра ў праекце: праца ў мультыкультурнай моўнай кавярні; творчая праца з дзецьмі і моладдзю; правядзенне моўных курсаў, папулярызацыя праграмы «Моладзь У Дзеянні".
 
Праект 5. «Польская асацыяцыя скаўтаў і гайдаў" (летнік у лесе)

Тэрміны: ліпень 2011 – сярэдзіна жніўня 2011 (6 тыдняў)
Дзейнасць валанцёра ў праекце: арганізацыя і правядзенне забаўляльных і спартовых гульняў; арганізацыя тэматычных майстэрняў для дзяцей і моладзі; дапамога і апекаванне дзецьмі ў лесе; навучанне дзяцей мовам ці іншым карысным навыкам.
Усе мерапрыемствы будуць праводзіцца валанцёрам пад непасрэдным кіраўніцтвам дасведчаных інструктараў.


Праект 6. «Дом дапамогі дарослым» у г. Жмігруд

Тэрміны: чэрвень 2011 – ліпень 2012
Дзейнасць валанцёра ў праекце: базавая дапамога кліентам Дома; дакументаванне жыцця ў Доме (здымкі, стварэнне фільма); падтрыманне парадку ў Доме; распрацоўка і правядзенне спартовых гульняў і творчых майстэрняў.
 
Праект 7. «Асацыяцыя дзяцей і моладзі з цэрэбральным паралічом “Ostoja”»

Тэрміны: ліпень 2011 – красавік 2012
Дзейнасць валанцёра ў праекце: праца, на выбар, у майстэрнях: фізіятэрапіі, індывідуальнай рэабілітацыі, асабістых навыкаў, карыстання кампутарам, сацыяльных навыкаў, музычнай тэрапіі, керамікі, інш; рэалізацыя ўласных ідэй у працы з дзецьмі і маладымі людзьмі.

Усім зацікаўленым неабходна даслаць сваё рэзюмэ ў форме Europass (спампаваць doc 97 Kb), а таксама матывацыйны ліст да 17 студзеня 2011 г. на evsbelarus@gmail.com. У тэме ліста неабходна пазначыць назву праекта. 

Веданне англійскай мовы для ўдзелу у праекце не абавязковае!
 
Для таго, каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра той ці іншы праект, лістуйце на evsbelarus@gmail.com

Паводле рассылкі групы «Моладзь У Дзеянні»