Навучальны відэафільм «Гендэрная асвета ў школе: польскі досвед»

17.01.2011

У межах міжнароднай праграмы «Крок да роўнасці” (www.gender.do.am) выпушчана трыццаціхвілінная стужка, якая распавядае пра польскі досвед уключэння элементаў гендэрнай асветы ў сістэму сярэдняй адукацыі. Фільм мае навучальны характар і прызначаны для беларускіх педагогаў.

На сённяшні дзень традыцыйнае навучанне з’яўляецца самым распаўсюджаным у Беларусі. У сярэдняй школе больш за 90% настаўнікаў карыстаюцца старымі методыкамі. Навучанне ведам, уменням і навыкам адбываецца паводле схемы: вывучэнне новага – замацаванне – кантроль – ацэнка...

Здымкі відэаматэрыялаў адбываліся ў Гданьску, Гдыні, Познані, Варшаве (Польшча), Капенгагене (Данія), Берліне (Нямеччына), Мальмё (Швецыя), Віцебску (Беларусь). У фільме выкарыстаны матэрыялы сайта Настаўнік.info.

Стужка зроблена на беларускай мове. На старонцы www.schoolgender.do.am/index/0–13 размешчана тэставая версія фільма.

Каб атрымаць па звычайнай пошце бясплатны CD з копіяй відэафільма «Гендэрная асвета ў школе: польскі досвед”, трэба звярнуцца з запытам на электронны адрас schoolgender@gmail.com.