Выстава салідарнасці

18.01.2011

19 студзеня, 20.00

Арганізатары акцыі салідарнасці с затрыманымі ў дзень і пасля прэзідэнцкіх выбараў прэзентуюць «Выставу салідарнасці», прысвечаную «героям — арыштаваным і пацярпелым 19 снежня 2010 года, а таксама той хвалі салідарнасці, якой Беларусь яшчэ не бачыла».

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца ў штаб-кватэры БНФ (вул. Машэрава, 8) вельмі сімвалічна — 19 снежня а восьмай гадзіне вечара, то бок «роўна праз месяц пасля пачатку тых падзей, якія ўсіх нас згуртавалі» (Дар’я Каткоўская).

Плануецца, што на імпрэзе выступяць паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, пісьменнік Уладзімр Арлоў, музыка Лявон Вольскі, журналіст Глеб Лабадзенка.

На выставе будуць прадстаўленыя фотаздымкі на тэму Плошчы і хвалі салідарнасці, фотасведчанні таго, як адбываўся збор рэчаў і ахвяраванняў, падрыхтоўка перадачаў вязням, «шчырыя, эмацыйныя і, нярэдка, мастацкія» паштоўкі, якія не дайшлі да сваіх адрасатаў праз пошту — бо іх больш, чым арыштаваных, турэмныя творы, запісы і дзённікі затрыманых, а таксама мастацкія вырабы і іншыя рэчы, якія маюць сімвалічны сэнс.

Галоўнае, на думку Уладзіміра Арлова, не быць актыўным толькі на словах: «Інтэрнэт зараз поўніцца тысячамі праяваў салідарнасці — словамі падтрымкі, абурэння, развагамі. Хачу памыліцца, але здаецца, што сярод інтэрнэт-карыстальнікаў шмат тых, хто напіша некалькі рашучых словаў і лічыць, што на гэтым яго грамадзянская місія выкананая. Але слоў мала, за словам павінны быць справы. Няма ўніверсальных парадаў і рэцэптаў на такі дзень, але я веру ў беларускую салідарнасць».

Паводле naviny.by