Звальненне добрага настаўніка пасярэдзіне вучэбнага года — здзек

03.02.2011

Ліст міністру адукацыі Сяргею Маскевічу з просьбай вярнуць у Талькаўскую школу выкладчыцу гісторыі Наталлю Ільініч, з якой дырэктар пасярэдзіне навучальнага года не працягнула працоўны кантракт, напісала настаўніца-пенсіянерка са Слуцка Зінаіда Цімошак.

«Шаноўны міністр! — звярнулася да Сргея Маскевіча настаўніца, педагагічны стаж якой складае 28 гадоў. — Прачытала ў газеце “Народная Воля” артыкул “Апошні званок?” ад 28 студзеня і звяртаюся да Вас з просьбай умяшацца ў справу звальнення настаўніцы гісторыі Талькаўскай СШ Ільініч Наталлі Валянцінаўны і аднавіць яе на працы.

Звальняць сельскага настаўніка, добрага педагога з працы пасярэдзіне вучэбнага года па надуманых і смешных прычынах — гэта парушэнне канстытуцыйнага права на працу і здзек з настаўніцкай прафесіі.

Звяртаю Вашу ўвагу таксама на тое, што пры звальненні настаўніцу, прафесійна адпрацаваўшую ў школе 25 гадоў, нават не папярэдзілі за месяц пра тое, што з ёю не будзе падпісаны кантракт. Такое звальненне з’яўляецца парушэннем закона аб кантрактнай сістэме.

Хочацца верыць, што Вы прымеце меры па аднаўленні настаўніцы на працы.

Прашу сур’ёзна разабрацца ў сітуацыі, аднавіць настаўніцу на працы і прыняць меры пакарання да кіраўніка Талькаўскай школы Меркуль Наталлі Віктараўны, загадчыцы Пухавіцкага раёеннага аддзела адукацы Чарнышовай Таццяны Мікалаеўны, якія ўчынілі здзек над настаўніцай і яе вучнямі”.

Да ліста Зінаіда Цімошак прылажыла копію артыкула “Апошні званок?”. Таксама яна звярнулася з просьбай даць ёй адказ у адпаведнасці з заканадаўствам аб звароце грамадзян.

Вольга Грынявіцкая, Народная Воля