«За бязвізавы рух паміж Беларуссю і ЕС»: Конкурс візуальных сімвалаў

07.02.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 12:00 14 лютага

Шаноўныя калегі і сябры,

Belarus Watch (Вільня) сумесна з «Офісам за дэмакратычную Беларусь» (Брусель) у складзе кааліцыі грамадскіх арганізацый у Беларусі і краінах ЕС абвяшчае конкурс візуальных сімвалаў (лагатыпаў, лозунгаў, назвы) для грамадскай кампаніі «За бязвізавы рух паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам».

Грамадская кампанія будзе праходзіць у Беларусі і краінах Еўрасаюзу. Яна накіраваная на тое, каб мара аб свабодзе руху без межаў калісьці змагла стаць рэальнасцю. Голас грамадскасці абапал межаў мусіць быць пачуты!

Кампанія мае патрэбу ва ўласным лагатыпе / банеры, буклеце і візуальным слогане.

Арыентацыйныя слоганы кампаніі:

REMOVE VISA WALL
VISA FREE BELARUS NOW 
ЗА БЕЗВИЗОВУЮ БЕЛАРУСЬ!
ЕВРОПА, МЫ СВОИ!
ЗА БЯЗВІЗАВУЮ БЕЛАРУСЬ!
ЕЎРОПА, МЫ СВАЕ!

Аўтар можа прапанаваць свае варыянты слоганаў і назвы.

Аўтара найлепшага эскіза будзем радыя запрасіць стаць афіцыйным партнёрам кампаніі і выплаціць ганарар у памеры 300 еўра. Работы трэба даслаць да 12:00 14 лютага 2011 г. Звароты, ідэі і пытанні вітаюцца!

Звяртайцеся па нумары ў Літве +37067162014, скайпе marianailj або эл. адрасе belaruswatch@belaruswatch.org.

Аўтар -пераможца павінен даслаць поўнафарматную версію свайго твора для друку цягам двух працоўных дзён пасля абвяшчэння вынікаў.

Даведацца больш пра кааліцыю: http://by.democraticbelarus.eu/node/1305

Афіцыйны сайт кааліцыі: http://novisa.eu/