Апошні тэрмін падачы заявак – 7 сакавіка
Адукацыйная праграма “Будзь на сувязі” (“Be connectеd!”): запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў моладзевых грамадскіх аб’яднанняў і маладых журналістаў.
Мэта праграмы: Паляпшэнне каналу ўзаемасувязі моладзевых арганізацый з іх мэтавымі групамі праз узмацненне інфармацыйнага патэнцыялу арганізацый.
“Be connectеd!” – гэта адукацыйная праграма, якая складаецца з:
- тэарэтычнага курсу: 3 трохдзённыя трэнінгі з найлепшымі беларускімі экспертамі ў галіне інтэрнэт-журналістыкі і прасоўвання вэб-рэсурсаў па спецыялізацыі “Рэдактары сайтаў моладзевых арганізацый” (адміністраванне, кантэнт, SEO-прасоўванне, падрыхтоўка і рэалізацыя інфармацыйна-рэкламных кампаній па прасоўванню ўласных сайтаў і паслугаў у інтэрнэце).
Даты семінараў:
Семінар 8–10 апреля 2011г
Семінар 7–9 мая 2011г.
Семінар 16–18 сентября 2011г.
Семінары праводзяць медыя-эксперты і рэдактары беларускіх інфармацыйных парталаў. Паміж семінарамі будзе весціся актыўная праца на сайтах арганізацый пад куратарствам спецыялістаў.
- практычнай часткі: распрацоўка ўдзельнікамі праграмы ўласных інфармацыйна-рэкламных праектаў, скіраваных на прасоўванне вэб-рэсурсаў сваіх арганізацый (конкурс міні-грантаў). Рэалізацыя праектаў пад супервізіяй спецыялістаў.
ЗАПРАШАЕМ ДА ЎДЗЕЛУ:
1. Сябраў, актывістаў і валанцёраў моладзевых грамадскіх аб’яднанняў, што займаюцца інфармацыйнай работай альбо маюць мінімальны досвед у гэтай сферы. Ад адной арганізацыі могуць падавацца 2 чалавекі.
2. Маладых людзей, якія займаюцца журналістыкай для навучання і далейшай працы на навінавым сайце www.ampby.org. Не абавязкова быць сябрам грамадскай арганізацыі, але пажадана мець досвед грамадскай дзейнасці.
Для ўдзелу ў праграме неабходна падаць:
- запоўненныя заяўкі ад 1–2 кандыдатаў ад арганізацыі;
- наяўнасць плана інфармацыйнай работы ў арганізацыі на год, узгодненнага з кіраўніцтвам арганізацыі;
- для журналістаў: матывацыйны ліст і рэзюме.
Тэрмін падачы заявак: да 7 сакавіка 2011 г. уключна.
Усе дадатковыя пытанні і запоўненныя заяўкі дасылайце на адрас: beconnected2011@gmail.com.
Заяўка на ўдзел ў праграме “Be connectеd!”
- Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка праграмы.
- Кантакты: мабільны тэлефон; электронны адрас.
- Назва арганізацыі.
- Пазначце сферы вашай дзейнасці ў арганізацыі.
- Апішыце досвед вашай інфармацыйнай працы.
- Як пабудавана інфармацыйная праца ў арганізацыі?
- Ці есць ў арганізацыі сайт? Як вы ацэньваеце яго: дызайн, аднаўляльнасць, тэхнічныя характарыстыкі, наведвальнасць? Што б вы хацелі змяніць?
- Ці ёсць зараз ў арганізацыя праектная дзейнасць, скіраваная на моладзь?
- Асаблівасці харчавання і пражывання, пра якія вы хацелі б паведаміць: вегетарыянства, дыеты і г.д.
Паводле ampby.org
Будзь на сувязі: праграма падрыхтоўкі рэдактараў інтэрнэт-рэсурсаў
17.02.2011