Апошні тэрмін прыёму заявак - 31 сакавіка
GFPS разам з фундацыяй “Памяць, адказнасць, будучыня” і фундацыяй газеты “Цайт” прапануе беларускім студэнтам і магістрантам стыпендыю на:
- зімовы семестр 2011–2012 (кастрычнік 2011 – люты 2012)
- навучанне ў нямецкай ВНУ
Ты …
-… добра валодаеш нямецкай мовай,
-…прымаеш актыўны ўдзел у грамадскім альбо культурным жыцці Беларусі,
-…добра вучышся,
-…цікавішся нямецкай культурай і грамадствам.
Тады лістуй нам!
Абавязковыя ўмовы:
- беларускае грамадзянства
- статус студэнта беларускай ВНУ альбо ЕГУ.
- На пачатак стыпендыі ты павінен быць ужо на трэцім курсе.
Стыпендыя:
- фінансавая падтрымка на бесклапотнае жыццё і вучобу ў Германіі,
- асабістая падтрымка на месцы: мы сустрэнем на вакзале, забяспечым жытлом і пасведчаннем студэнта,
- возьмем на сябе зборы за візу і запіс ва ўніверсітэт,
- правядзем 2 спецыяльныя падрыхтоўчыя семінары.
: http://www.gfps.org/stipendien/deutschland-studium/belarussen/ausschreibung/
«Памяць, адказнасць, будучыня» - «Цайт»: Стыпендыі беларускім студэнтам
22.02.2011