Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка
Выдавецтва “Логвінаў”, пісьменніцкая арганізацыя “Беларускі ПЭН-Цэнтр” і Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць
Конкурс кінасцэнароў
На кінастудыях свету назіраецца крызіс сцэнарнага матэрыялу. Якасны, арыгінальны, глыбокі кінасцэнар у беларускім і замежным кінематографе цяпер на вагу золата. Мэта конкурса – заахвоціць маладых творцаў працаваць у гэтай перспектыўнай галіне кінаіндустрыі, а таксама выяўленне новых імёнаў беларускай драматургіі і сцэнарнага мастацтва.
Умовы конкурсу:
- прымаюцца сцэнары, напісаныя для поўнаметражнага мастацкага фільма.
- прыярытэт будуць мець працы на сучасную тэматыку.
- удзельніку конкурсу на момант 31 сакавіка 2011 г. павінна быць не больш за 35 гадоў.
- працоўныя мовы конкурса – беларуская, руская, англійская. Дапускаецца таксама, каб асобныя героі размаўлялі на іншых мовах, але ўсе тлумачэнні і пераважная большасць рэплік павінна быць на прыведзеных вышэй мовах.
Прызы конкурсу:
1-ы прыз. Заключэнне аўтарскай дамовы, з наступным здымкамі фільма паводле сцэнара лаўрэата.
2-прыз. Публікацыя сямі найлепшых сцэнароў у адмысловым зборніку, які выйдзе ў выдавецтве “Логвінаў” у 2012 г., а таксама ў нумарах літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”.
Працэдура конкурсу:
1-шы этап. Не пазней за 31 сакавіка 2011 году канкурсант падае заяўку на ўдзел у конкурсе на электронную пошту ubooku@gmail.com. У заяўцы, пазначанай “Конкурс кінасцэнароў”, канкурсант павінны напісаць сваё імя і прозвішча, а таксама кантактны тэлефон ці адрас электроннай пошты. Пасля гэтага канкурсант атрымае пацверджанне на сваю заяўку і будзе запрошаны на абавязковую папярэднюю майстар-класу, якая пройдзе ў Мінску, у кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці 37А). Вядоўца майстар-класы – кінасцэнарыст Аляксандр Качан.
2-і этап. На папярэдняй майстар-класе ўдзельнікам паведамяць пра электронны адрас, адрозны ад пададзенага вышэйֽ на які яны змогуць дасылаць свае кінасцэнары. Тэрмін на здачу працы на конкурс – мінімум 2 месяцы з моманту майстар-класа.
3-і этап. Праз месяц пасля сканчэння тэрміну падачы сцэнароў на конкурс адбудуцца 2-я майстар-класа Аляксандра Качана і ўрачыстая цырымонія ў кнігарні «ЛогвінаЎ", падчас якой кампетэнтнае журы абвесціць пераможцаў конкурсу.
Склад журы:
Андрэй Кудзіненка, рэжысёр кінастужак “Містэрыі. Акупацыя” і “Масакра”
Віктар Казько, пісьменнік, аўтра сцэнароў да фільмаў “Паводка” і “Судны дзень”.
Аляксандр Качан, кінасцэнарыст, аўтар сцэнароў да фільмаў “Містэрыі. Акупацыя”, “Розыгрыш” і “Масакра”.
Артур Клінаў, раманіст, аўтар кнігі “Кароткі дапаможнік па горадзе Сонца”.
Аляксандр Дзебалюк, кінапрад’юсар.
Ігар Логвінаў, выдавец.
lit-bel.org