25.03.2011
РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” сумесна з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы ладзіць у Вязынцы традыцыйнае беларускае свята “Гуканне вясны”.
Праграма свята:
11.30 – адкрыццё кірмашу рамёстваў
12.30 – 16.00 – веснавыя карагоды вакол вогнішча, народныя гульні і забавы, традыцыйныя танцы пад дуду, гукальныя песні ад гуртоў Калыханка (в. Міханавічы), Квецень, Княжыч (Полацк), Горынь, Niamiha, Guda, Гасцінец (Ракаў) і гурта пад кіраўніцтвам Вольгі Емельянчык (Полацк).
Мерапрыемства адбудзецца на пляцоўцы музея. Кошт квітка: 2000 бел. руб.
Праезд: ад Вакзала да Вязынкі электра-цягнікамі ў бок Маладзечна на 10.01 і 11.23
Тэлефоны для даведак: +375 29 778–01–00, +375 29 706–09–40