Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА: Лінгвістычныя летнікі для школьнікаў

26.03.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 5 чэрвеня



Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» запрашае да ўдзелу ў лінгвістычных летніках.



У ліпені-жніўні 2011 года на базах дзяржаўных устаноў адукацыі ў Беларусі пройдуць летнікі па навучанні гутарковай гішпанскай, нямецкай, польскай і кітайскай моваў, для беларускіх і замежных школьнікаў ва ўзросце 7–18 гадоў.



Абавязковая ўмова для ўдзелу – вывучэнне адной з гэтых моваў на працягу не менш чым 1 года.



Мэта моўных летнікаў – стварэнне ўмоў для камунікацыі паміж дзецьмі пры паглыбленым вывучэнні гутарковай замежнай мовы, пераадоленне «моўнага бар'ера» і збянтэжанасці пры камунікацыі, прапаганда ідэяў талерантнасці і разумення паміж людзьмі, удзел у культурных і сацыяльных мерапрыемствах.



Выкладанне ў летніках ладзяць носьбіты мовы з Венесуэлы, Кітая, Польшчы, Германіі, а таксама беларускія настаўнікі і студэнты. Моўныя заняткі будуць праходзіць штодня да абеду, а таксама па абедзе і ўвечары ў нестандартнай форме. Перад пачаткам курсу школьнікі праходзяць тэставанне для вызначэння ўзроўню ведаў і дзеляцца на групы паводле ўзроўню падрыхтоўкі. У групе навучаецца не больш за 10 чалавек. Пасля абеду і ўвечары школьнікі вывучаюць мову пры дапамозе іншых інтэрактыўных методык: праз развіццё прамоўніцкіх навыкаў, дыспуты, прагляд відэафільмаў на замежнай мове, спорт, настольныя гульні, музыку, танцы, рамёствы, выяўленча-мастацкія заняткі і г.д.



Апрача адукацыйнай, у летніку прадугледжана і культурная праграма: тэматычныя дні, конкурсы, вечарыны, экскурсіі і г.д.



«Мост гішпанскай мовы і венесуэльскай культуры»


(Puente del español y de cultura venezolana)



Месца правядзення: ДУА «Мінская абласная кадэцкая вучэльня», Мінская вобласць, г. Слуцк.


Даты: 04 – 12 ліпеня 2011 года.


Удзельнікі: 50 асобаў 14–18 гадоў, якія вывучаюць гішпанскую мову ва ўстановах адукацыі.


Рабочыя мовы: гішпанская.


Тэрмін падачы заявак на ўдзел: апошняя дата – 5 чэрвеня 2011 года.


Фінансавыя ўмовы: сяброўскі ўнёсак / бацькоўская даплата – каля 100 еўра ў пераліку на беларускія рублі.


Праезд да Мінска і назад – сваім коштам.


Дырэктар летніка: Ксенія Жыціна, маб: +375293776900, e-mail: lingvo@belau.info (з пазнакай «гішпанская» ў графе «тэма»)



«Мост нямецкай мовы»


(Brücke der deutschen Sprache)



Месца правядзення: Мінская вобласць.


Даты: ліпень, 9 дзён.


Удзельнікі: 50 асобаў 13–18 гадоў, якія вывучаюць нямецкую мову ва ўстановах адукацыі.


Рабочыя мовы: нямецкая.


Тэрмін падачы заявак на ўдзел: апошняя дата – 5 чэрвеня 2011 года.


Фінансавыя ўмовы: сяброўскі ўнёсак / бацькоўская даплата – каля 100 еўра ў пераліку на беларускія рублі.


Праезд да Мінска і назад – сваім коштам.


Дырэктар летніка: Наталля Лісіцкая, маб: +375298780480, e-mail: lingvo@belau.info (з пазнакай «нямецкая» ў графе «тэма»)



«Мост польскай мовы»


(Most języka polskiego)



Месца правядзення: Мінская вобласць.


Даты: жнівень, 9 дзён.


Удзельнікі: 50 асобаў 13–18 гадоў, якія вывучаюць польскую мову.


Рабочыя мовы: польская.


Тэрмін падачы заявак на ўдзел: апошняя дата – 5 чэрвеня 2011 года.


Фінансавыя ўмовы: сяброўскі ўнёсак / бацькоўская даплата – каля 100 еўра ў пера ліку на беларускія рублі.


Праезд да Мінска і назад – сваім коштам.


Дырэктар летніка: Цыбульская Святлана, маб: +375447091427, +375292651645, E-mail: lingvo@belau.info (з пазнакай «польская» ў графе «тэма»)



Мост кітайскай мовы


(Хань юй Цяо)



Месца правядзення: Мінская вобласць.


Даты: ліпень, 9 дзён.


Удзельнікі: 50 асобаў 7–18 гадоў, якія вывучаюць кітайскую мову ва ўстановах адукацыі.


Рабочыя мовы: кітайская.


Тэрмін падачы заявак на ўдзел: апошняя дата – 5 чэрвеня 2011 года.


Фінансавыя ўмовы: сяброўскі ўнёсак / бацькоўская даплата – каля 100 еўра ў пераліку на беларускія рублі.


Праезд да Мінска і назад – сваім коштам.


Дырэктар летніка: Арцёмава Алена, маб: +375295915878, e-mail: lingvo@belau.info (з пазнакай «кітайская» ў графе «тэма»)


Здымкі з летніка «Мост кітайскай мовы» – 2010