Берлін: Летняя школа для беларускай моладзі

30.03.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 25 красавіка 2011

Фундацыя імя Генрыха Бёля абвяшчае прыём заявак ў «Летнюю школу для маладых людзей з Беларусі", якая пройдзе ў Берліне 7–21 жніўня 2011 г.

Летняя школа шчыльна звязаная з чатырма беларускімі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці: Зялёны альянс, ЕўраБеларусь, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Рада (сетка беларускіх моладзевых аб’яднанняў).

Мэта праграмы: у школе будзе прэзентаваны і абмеркаваны шэраг экалагічных, сацыяльных і культурных праектаў, выкладзены агляд метадаў, магчымасцяў і сацыяльных інструментаў для арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў Германіі і за яе межамі адбудзецца абмен новымі ідэямі і кантактамі для ініцыявання грамадскіх праектаў і развіцця актыўнай грамадзянскай супольнасці ў сваёй краіне.

Хто можа ўдзельнічаць: рэзідэнты РБ ва ўзросце 19 – 28 гадоў з паглыбленым веданнем англійскай мовы (рабочая мова школы).

Праграма скіраваная на валанцёраў ці маладых людзей, якія ўжо працуюць у грамадскіх арганізацыях і супольнасцях, удзельнічаюць у сацыяльных, экалагічных і моладзевых грамадскіх рухах.

Фундацыя забяспечвае ўсе выдаткі па праграме, візу, праезд, харчаванне і пражыванне.

Заяўку і рэзюме (максімум дзве старонкі) на англійскай мове дасылайце на pl-info@pl.boell.org.

Дэдлайн падачы заявак – 25 красавіка 2011 года.

Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя ў Мінск для сумоўя 12 – 13 траўня 2011.

Спампаваць форму заяўкі

Паводле рассылкі belngo.info