Віцебск: «Яська і конік ягоны Грыўка»

31.03.2011

2 красавіка, пачатак а 15-й гадзіне

У межах грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!" 2 красавіка ў Віцебску адбудзецца прэзентацыя дзіцячай кніжкі «Яська і конік ягоны Грыўка».

Кніга прысвечаная лёсавызначальнай гістарычнай падзеі – Грунвальдскай бітве – і з’яўляецца першай з адмысловай серыі гістарычных кніг для дзяцей.

Удзел у прэзентацыі возьме яе аўтар – Юрась Усціновіч, гісторык, ветэран руху гістарычнай рэканструкцыі, былы кіраўнік Народнага тэатра гістарычнага строю «Полацкі звяз». Па традыцыі прэзентацыя з Юрасём ператворыцца ў сапраўдны сярэднявечны тэатр у суправаджэнні старадаўняй дуды.

Запрашаем дзетак і іх бацькоў!

Адбудзецца імпрэза ў музеі «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» (Віцебск, вул. Белабародава, 5). Пачатак а 15-й гадзіне.

budzma.org