Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня 2011 г.
Маладыя людзі запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным конкурсе эсэ, зарганізаваным ЮНЭСКА і фондам міру ім. Гоя.
Тэма: “Мая гісторыя натхнення”. Людзі перажываюць унутраныя змены, якія матывуюць іх да стварэння лепшага свету. Распавядзіце вашую гісторыю натхнення, якое змяніла вашае жыццё.
Эсэ на конкурс можа падаць любы чалавек у ўзросце да 25 гадоў у адной з наступных катэгорыяў:
а) дзеці (да 14 гадоў)
б) моладзь (15–25 гадоў)
Аб’ём эсэ не мусіць перавышаць 800 словаў на англійскай, французскай, гішпанскай або нямецкай мовах. Эсэ мусяць быць арыгінальнымі ды не публікавацца да конкурсу. Аўтарскія правы на эсэ перадаюцца арганізатарам конкурсу. Працы, напісаныя ў суаўтарстве, не прымаюцца.
На тытульным лісце трэба пазначыць:
1 ) катэгорыю (дзеці або моладзь);
2 ) назву эсэ;
3 ) імя;
4 ) паштовы адрас;
5 ) нумар тэлефону;
6 ) адрас электроннай пошты;
7 ) грамадзянства;
8 ) узрост на момант 30 чэрвеня 2011 г.;
9 ) пол;
10 ) назву навучальнай установы (калі магчыма);
11 ) колькасць словаў.
Узнагароды (у абедзвюх катэгорыях):
Першая прэмія – сертыфікат і 100 тыс. енаў (прыблізна $ 1 200) – адзін пераможца.
Другая прэмія – сертыфікат і 50 тыс. енаў (прыблізна $ 600) – два пераможцы.
Трэцяя прэмія – сертыфікат і падарунак – 5 пераможцаў.
Заахвочвальныя прызы: сертыфікат і падарунак – 25 удзельнікаў.
Асобаў, узнагароджаных першай прэміяй, запросяць на цырымонію ўручэння, якая пройдзе сёлета ў лістападзе ў Токіо (Японія). Выдаткі на падарожжа пакрыюць арганізатары.
Конкурсныя працы можна дасылаць на адрас:
International Essay Contest c/o The Goi Peace Foundation
1–4-5 Hirakawacho, Chiyoda-ku, Tokyo 102–0093 Japan
ці праз форму на сайце фундацыі.
.
Паводле: Э-лекцыі
Мая гісторыя натхнення: Конкурс эсэ для моладзі
13.04.2011