Стыпендыі Еўрапейскага інстытута дызайну

14.04.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 мая

Еўрапейскі інстытут дызайну (IED) – міжнародная сетка, у якую ўваходзяць гішпанскія, італьянскія і бразільскія навучальныя ўстановы з Рыму, Мілану, Турыну, Венецыі, Кальяры, Барселоны, Мадрыду і Сан Паўлу, – прапануе стыпендыі на 2011–2012 навучальны год.

Праграма адкрыта для замежных студэнтаў ва ўзросце ад 18 да 28 год.

IED прапануе дзевяць поўных стыпендый, якія цалкам пакрыюць кошт навучання на першым курсе і дваццаць сем частковых стыпендый, якія пакрыюць 50% кошту навучання. На наступныя два гады студэнтам, якія здалі іспыты і атрымалі як мінімум 28 крэдытаў з 30, гарантуецца стыпендыя ў памеры ? 3, 000, студэнтам, якія атрымліваюць частковыя стыпндыі – ў памеры ? 1,500.

Для адбору прымаюцца творчыя працы па тэме «Мая творчая энэргія».

Для ўдзелу неабходна запоўніць онлайн-заяўку і даслаць на электронны адрас scholarships@ied.edu наступныя дакументы:

- CV і матывацыйны ліст;
- копію пашпарту;
- школьны дыплом з перакладам і адзнакамі;
- сертыфікат, які пацвярджае валоданне мовай навучання;
- творчы праект: назву праекта, яго апісанне (да 30 радкоў), як мінімум адзін фотаздымак, малюнак ці кадр у фармаце JPG, JPEG ці PDF, шырынёй і вышынёй мінімум 1000 пікселяў, памерам да 1 Мб), пры жаданні можна таксама даслаць аўдыё- ці відэафайл, працягласцю да 1 хвіліны.

Апошні тэрмін падачы заявак 10 мая 2011 г.



Паводле n-europe.eu