Прадметныя тыдні па гісторыі Беларусі

21.04.2011

Планы-канспекты творчых урокаў

Даслала Алена Палейка (ліцэй №2 г. Мінска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».

Праблема: У сучаснай школе нельга «навучыць» нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму, а таксама талерантнасці і цярпімасці, бо яны, як веды, будуць толькі фармальнымі. Што зрабіць, каб яны сталі жыццевым крэда сучаснага маладога чалавека, каб пачуццё нацыянальнага гонару і годнасці спалучалася з павагай да ншых народаў і культур у нашым мульцікультурным свеце?

Адказ
: На думку аўтара, трэба зрабіць так, каб яны сталі ўласнымі жыццёвымі сэнсамі і практыкамі навучэнцаў і педагогаў. Гэта магчыма тольк ў сітуацы «пражывання», кал пачуцці-веды робяцца неад’емнай часткай асабістага вопыту.

Сцэнары прадметных тыдняў і планы-канспекты творчых ўрокаў па гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да канца ХYIII стагоддзя будуць карыснымі для арганізацыі навучальна-пазнавальнай дзейнасці на ўроках і ў пазакласнай працы.

Аўтарам пры выкарыстанні педагагічных тэхналогій перавага аддаецца гульнемадэляванню праектнай дзейнасці.


Асобныя матэрыялы былі надрукаваныя ў часопісах «Гісторыя: праблемы выкладання», «Беларускі гістарычны часопіс» (2003–2008 гг.)

Спампаваць (doc 866 Kb)