«Фэст экскурсаводаў» запрашае на бясплатныя экскурсіі

28.04.2011

27 красавіка – 1 мая

З 27 красавіка па 1 мая ў межах святкавання ў Беларусі Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які штогод адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка, пройдзе «Фэст эскскурсаводаў».

Фэст павінен быў адбыцца 15–17 красавіка, але з-за драматычных падзей у мінскім метро быў перанесены. І вось зараз арганізатары запрашаюць усіх нераўнадушных прыняць у ім удзел.

«Фэст экскурсаводаў» разлічаны перш за ўсё на тых людзей, што кожны дзень, ідучы на працу ці заняткі, праходзяць міма унікальных помнікаў архітэктуры і нават не здагадваюцца пра гэта.

Экскурсіі ў гэтыя дні правядуць як прафесійныя экскурсаводы, так і выкладчыкі гісторыі, краязнаўцы, настаўнікі. Яны падзеляцца сваімі ведамі з усімі, хто неабыякавы да гісторыі свайго дома, вуліцы і горада.

Спіс экскурсій па Мінску і Беларусі