05.05.2011
14–15 мая
Дарагія сябры, шаноўныя калегі!
Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт запрашае актыўных настаўнікаў на сустрэчу-знаёмства ў Вільню.
Вы зможаце агледзець універсітэт, задаць пытанні кіраўніцтву ЕГУ, спланаваць вандроўкі школьнікаў з Беларусі на Вільню, наведаць канцэрт гурта Ляпіс Трубяцкой.
Такім чынам, калі маеце візу і ахвоту патрапіць у гасціннае месца з кампаніяй аднадумцаў – – хутчэй лістуйце на nastaunik.info@gmail.com (колькасць месцаў абмежаваная).
Глядзі пільна - будзе Вільня!