Папулярная батаніка ад Міхала Анемпадыстава

06.05.2011

«Першапачаткова слова „культура“ абазначала выключна сельскагаспадарчую культуру. Я хацеў расказаць пра тое, што атаясамлівае нас з гэтым першапачатковым сэнсам слова, што з’яўляецца гісторыяй у чыстым жывым выглядзе і тое, што дало нам саманазоў альбо мянушку беларусаў як нацыі. Я хачу пагаварыць пра караняплод. Вось нас называюць бульбашамі. Мне гэта не вельмі падабаецца, але тут ужо нічога не зробіш. Як ні дзіўна, бульба — гэта апошні караняплод, які з’явіўся на нашых землях. Бульба з’явілася ў Беларусі ў XVIII ст. дзякуючы апошняму каралю Рэчы Паспалітай Станіславу Аўгусту Панятоўскаму. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі быў надзвычай дасведчаны і культурны чалавек свайго часу. І натуральна тое, што міма яго не праходзілі ніякія навінкі, у тым ліку сельскагаспадарчыя і кулінарныя. Ён сістэматычна на дзяржаўным узроўні займаўся тым, што папулярызаваў для нас сёння такі звычайны караняплод. А назва ягоная паходзіць ад слова „bulve“, што азначае „цыбуліна“ на лаціне»

Паводле Будзьма разам ТУТ!