Гродзенскія актывісты ТБМ пойдуць па школах

12.05.2011

У гродзенскіх школах пачынаюцца бацькоўскія выніковыя гадавыя сходы і сходы бацькоў сёлетніх “першаклашак”. Мясцовыя сябры ТБМ плануюць наведаць іх, каб заахвоціць бацькоў аддаваць сваіх дзетак у беларускія класы.

Бацька будучага першакласніка Янкі прафесар Алесь Астроўскі спадзяецца, што класы такія сёлета паўстануць, але шырокі рух вяртання да нацыянальнай адукацыі цяпер, на яго думку, немагчымы.

- Даспяваюць, здаецца, ужо і ўлады ў гэтым сэнсе. Трэба каб сярэдняя школа была на беларускай мове. Спачатку павінна адбыцца беларусізацыя вышэйшых навучальных устаноў у Беларусі.

Гэта зрабіць лягчэй, гэтага патрабуюць вынікі рэферендума 1995 года, які абвясціў, што мы будуем дзяржаву на грунце раўнапраўя двух моў.

Таварыства беларускай мовы Гродна заклікае ўсіх ахвочых дапамагчы і далучыцца да агітацыі навучэння па-беларуску ў школах.

Улады паабяцалі, што ў хуткім часе ў грамадскім транспарце з’явіцца гукавая рэклама беларускіх класаў.

На сёння ў Гродне аніводнага класа з беларускай мовай навучання няма.

Твой стыль