Апошні тэрмін падачы заявак – 1 верасня
Фонд Шварцкопф прапануе гранты на падарожжа для еўрапейцаў ва ўзросце ад 18 да 26 год, якія плануюць навучальную паездку ў Нямеччыну.
Мэта праграмы – даць моладзі магчымасць пазнаёміцца з еўрапейскімі краінамі і правесці даследаванні палітычных і культурных падзеяў. Арганізатары кампенсуюць транспартныя выдаткі памерам да 550 еўра.
Неабходная дакументы для ўдзелу:
- біяграфія кандыдата;
- прычына, па якой кандыдат абраў краіну падарожжа і прадмет даследавання;
- інфармацыя пра метады рэалізацыі і сутнасці даследавання, маршрут падарожжа і транспартны сродак, якімі будзе карыстацца кандыдат;
- запоўненая аплікацыйная анкета .
Арганізатары кампенсуюць транспартныя выдаткі памерам да 550 еўра.
Заяўкі з дакументацыяй дасылайце на электронны адрас: info@schwarzkopf-stiftung.de
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 верасня 2011 года.
Паводле рассылкі belngo.info
Фонд Шварцкопф: Гранты на падарожжа для моладзі
20.05.2011