«Дзеяслоў», «Назоўнік», «Прыметнік»

20.05.2011

Прэзентацыі-трэнажоры па беларускай мове

Даслала Ала Зеляпужына (Вараніноўскі вучэбна-педагагічны комплекс) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».

Клас: 3 (рускамоўнай школы)

«У сваёй працы, выкарыстоўваючы камп’ютар, імкнуся захапіць дзяцей чытаннем, прыцягнуць да вывучэння табліцы множання і г.д. А для адпрацоўкі ведаў па беларускай мове амаль нічога немагчыма знайсці. Таму вырашыла сама асвоіць алгарытм стварэння камп’ютарных трэнажораў. Атрымаліся даволі цікавыя і карысныя трэнажоры для адпрацоўкі ведаў па тэмах «Назоўнік», «Прыметнік», «Дзеяслоў» для 3 класа рускамоўных школ. Дзеці з задавальненнем займаюцца на іх як у школе, так і дома. А ведаючы, што дзіця без прымусу лішні раз паўторыць патрэбны яму матэрыял, атрымліваеш вялікае задавальненне ад працы.» 

«Дзеяслоў» (rar 4,31 Mb) 
«Назоўнік» (rar 2,62 Mb) 
«Прыметнік» (rar 1,55 Mb)

Архівы адчыняюцца толькі ў рэжыме чытання!