Калектыўны адукацыйны блог
На конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» заявіла Наталля Чамаданава (БДПУ імя Максіма Танка).
Мэтавая аўдыторыя: школьнікі, якія жадаюць даведацца пра прафесію лагапеда ў Беларусі; студэнты, якія навучаюцца на лагапеда; бацькі дзяцей з парушэннямі мовы, якія жадаюць больш пазнаць пра беларускую лагапедыю; лагапеды-практыкі і выкладчыкі лагапедыі
Блог http://chemodanova.blogspot.com створаны ў 2009–2010 навучальным годзе як сродак інтэрактыўнага дзелавога ўзаемадзеяння выкладчыка і студэнтаў, сродак павышэння матывацыі і самаразвіцця студэнтаў па вывучэнні дысцыпліны «лагапедыя». Разумеем, што асноўная мэтавая аўдыторыя – не школьнікі. Разумеем, што рэсурс не на беларускай мове (у сілу розных прычын – ад спецыфікі дысцыпліны, мовы выкладання ў ВНУ да жадання падаць інфармацыю аб беларускай лагапедыі больш шырокай аўдыторыі). Мы хочам прадставіць беларускім настаўнікам і адукатарам яшчэ адну магчымасць выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў у адукацыйным працэсе. З павагай, Наталля Чамаданава.
«Лагапедыя для нас»
20.05.2011