Відэаролікі па выніках экспедыцый
Даслаў Міхаіл Петух (Вілейскі раённы цэнтр пазашкольнай работы, турысцкі клуб “Чарапашкі”) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Мэтавая аўдыторыя: дзеці, настаўнікі, краялюбы і краяведы, гісторыкі, вайскоўцы, турысты, музейныя работнікі, работнікі культуры, філолагі, літаратары, проста неабыякавыя людзі.
Першая сусветная вайна, экспедыцыя 2008 года
Першая сусветная вайна, экспедыцыя 2010 года
Прапанаваныя матэрыялы паказваюць сумесную працу вучняў і настаўнікаў з самага пачатку аж да ўвасаблення ў відэаролікі.
Мала каму вядома, што большасць ваенных частак, якія біліся і загінулі на Беларусі, былі зкамплектаваныя з салдат-беларусаў. Гэта нашыя продкі паміралі ад газавых атак, гадамі сядзелі ў акопах, падкладвалі пад сябе целы забітых, каб не загінуць ад веснавой плюховіцы… А нашыя суайчыннікі з металашукальнікамі раскопваюць крывавыя раны вайны, трывожачы косткі сваіх прапрапрадзедаў. Масавы манкуртызм, на вялікі жаль, пашыраецца. І гэта наша недапрацоўка. Але тыя, хто ходзіць у экспедыцыі, маюць шанс стаць сынамі сваёй зямлі...