«У краіне паэзіі Ніны Мацяш»

25.05.2011

Урок пазакласнага чытання

Даслала Алена Усцілоўская (Стрыгінская САШ) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».

Для вучняў 6, 7, 8 класаў.

Урок распрацаваны ў межах праграмы, якая не прадугледжвае асобных урокаў для знаёмства з жыццём і творчасцю Ніны Язэпаўны Мацяш. У класе з колькасцю вучняў да 10 чалавек урок разлічаны на 1 гадзіну. Для правядзення ўрока ў класе, у якім больш за 10 чалавек, спатрэбіцца 2 гадзіны. Важна, каб кожны вучань прыняў самы актыўны ўдзел ва ўсіх этапах урока.

Мэты ўрока:
Навучальная:
- Прадоўжыць/распачаць знаёмства з жыццём і творчасцю Ніны Мацяш;
- паказаць шматграннасць таленту славутай зямлячкі;
- пазнаёміць з асновамі аналізу вершаў.
Развіццёвая:
- вучыць выразнаму чытанню, разуменню настраёвасці лірыкі;
- развіццё маторыкі вучняў;
- развіццё крэатыўнага мыслення вучняў.
Выхаваўчая:
- выхоўваць пачуццё павагі і пашаны да славутых сваіх землякоў, спрыяць выхаванню ў вучняў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, мужнасці, чалавечнасці, актыўнай жыццёвай пазіцыі, гонару за свой край, які мае такіх таленавітых людзей;
- стварыць умовы для інтэграцыі калектыву класа.

Канспект урока (doc 614 Kb)
Канспект урока з дапаможнымі матэрыяламі і гіперспасылкамі (rar 2,33 Mb)