Апошні тэрмін падачы прац – 31 жніўня
Конкурс дыпломных і навуковых прац, прысвечаных польскай праблематыцы, абвешчаны Польскай Амбасадай. Конкурс скіраваны да студэнтаў і навукоўцаў – аўтараў прац у галіне польскай мовы, літаратуры, гісторыі ды культуры.
Працы прымаюцца па-польску, беларуску і руску ў намінацыях:
- дыпломныя працы (на ступені бакалаўра ды магістра),
- кандыдацкія працы,
- падручнікі,
- іншыя працы навуковага характару аўтарства маладых навукоўцаў, апублікаваныя цягам апошняга года.
Усе працы мусяць быць апублікаваныя не пазней за першую палову 2011 г. Перавага аддаецца навацыйным працам, якія вызначаюцца арыгінальнай праблематыкай, мэтадалогіяй даследаванняў і напісаныя цікавай для чытачоў мовай.
Аўтары найлепшых прац атрымаюць грашовыя ды рэчавыя ўзнагароды.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць працы разам з рэзюме, кантактнымі звесткамі (імя і прозвішча лацінкай, адрас, нумар мабільнага і хатняга тэлефонаў, электронны адрас) ды кароткай навуковай біяграфіяў аўтара на паштовы адрас польскай Амбасады: вул. П. Румянцава 6, 220034 г. Менск, тэл. 288 21 14, 288 23 13, з пазнакай «конкурс навуковых прац».
Апошні тэрмін падачы працаў: 31 жніўня 2011 г.
Паводле рассылкі belngo.info
Паланістам: Конкурс дыпломных і навуковых прац
01.06.2011