Валанцёрскі летнік у Крэве

10.06.2011

1 ліпеня – 15 жніўня

Чарговы валанцёрскі летнік у Крэве (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці) пройдзе сёлета з 1 ліпеня да 15 жніўня пад назвай “Крэўская Вунія -2011”.

Арганізатар – дабрачынны фонд “Крэўскі замак”.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя. Далучыцца да працы летніка можна на любы зручны для вас час.

Аб’екты і віды працы падчас летніка (на выбар):

1. Гарадзішча (рэкультывацыя, усталяванне памятнага знаку).
2. Юрава гара (усталяванне памятнага знаку).
3. Пагоркі Крэва (археалагічныя раскопы, рэкультывацыя, усталяванне памятнай кампазіцыі).
4. Рэшткі замкавага млына (рэкультывацыя, усталяванне памятнага знаку (камня)).
5. Крэўскі камень (усталяванне памятнага знаку).
6. Доты Першай сусветнай вайны (усталяванне памятнага знаку).
7. Крэўскі замак (рэкультывацыя двара замка, усталяванне памятнага знаку на месцы, дзе стаяла Крэўская ратуша, увядзенне ўмацавальнага раствору ў сцены, збудаванне кансервацыйных канструкцый – пры атрыманні адпаведнага дазволу ад Міністэрства культуры).
8. Будынак сінагогі (прыборка тэрыторыі, кансервацыйныя працы, інш.).
9. Старыя габрэйскія могілкі (прыборка тэрыторыі, апісанне надгробкаў, правядзенне на іх першасных кансервацыйных работ).
Падчас правядзення ўсіх відаў работ плануецца збор вуснай гісторыі ў мясцовых насельнікаў.



Кантакты:

Кастрамінава Вольга – дырэктар і заснавальнік Фонда
+37529 5513335
e-mail: kreuskizamak@gmail.com 

Шабека Рыгор- старшыня Праўлення Фонда
+37529 7610220
icq: 244396560
e-mail: shegose@gmail.com 

Шулаеў Андрэй – заснавальнік і сябра Праўлення Фонда,
Архітэктар, спецыяліст у геральдыцы, магістр гісторыі і архітэктуры.
e-mail: shulaeu@gmail.com 

Андруковіч Ганна – сябра Праўлення Фонда,,
менеджэр, адказны за сувязі з грамадскасцю.

Зміцер Касцюк – сябра Праўлення Фонда,
адказны за Столінскі накірунак распаўсюду вопыту Фонда (брэсцка-гомельскі рэгіён).
+37529 8297791
skype: salo9tut

Паводле vialejka.org