Прыём заявак на курсы ў Мінску – да 30 чэрвеня
Курсы з’яўляюцца бясплатнымі і некамерцыйнымі, але слухачы павінны набыць прапанаваныя лектарамі падручнікі за ўласны кошт.
У конкурсе могуць удзельнічаць грамадзяне РБ ва ўзросце ад 18 год да пенсійнага веку. Прыярытэт маюць кандыдаты, прафесійная дзейнасць альбо будучая спецыяльнасць якіх непасрэдна звязаны з рознымі галінамі навукі і культуры.
Пасля заканчэння выдаецца пасведчанне аб удзеле ў праграме курсаў польскай мовы і культуры.
Навучальны год на курсах польскай мовы працягваецца ў перыяд з кастрычніка па май. Заняткі праходзяць два разы на тыдзень па дзве акадэмічныя гадзіны. Групы налічваюць каля 20–30 асобаў.
Для таго, каб пакінуць заяўку на ўдзел у курсах польскай мовы ў Мінску, неабходна запоўніць анкету. Запоўненую анкету ў перыяд з 16 мая да 30 чэрвеня 2011 года (анкеты, дасланыя пазней за вызначаны тэрмін, разглядацца не будуць) неабходна накіраваць у Польскі Інстытут АДНЫМ (!!!) з ніжэй пералічаных шляхоў.
Запоўніць АНКЕТУ можна ў рэжыме online або спампаваць і выслаць зручным для Вас спосабам:
- па электроннай пошце на e-mail: Olga.Hud@msz.gov.pl (з пазначэннем тэмы — ANKIETA);
- факсам на нумар (017) 200 48 74;
- па пошце (Польскі Інстытут у Мінску, 220030, Мінск, вул. Валадарскага 6);
- пакласці ў паштовую скрынку, якая знаходзіцца пры ўваходзе ў офіс Польскага Інстытута (вул. Валадарскага 6, ІІ паверх).
Вынікі залічэння будуць вядомы з 5 верасня 2011 г. Спісы залічаных на курсы будуць размешчаны на сайце, а таксама вывешаны на дошцы аб’яў ля ўвахода ў Польскі Інстытут (ІІ паверх) па адрасе: г. Мінск, вул. Валадарскага, 6.
Навучальны год пачынаецца ў кастрычніку 2011 года і заканчваецца ў маі 2012. Залічаныя слухачы будуць дадаткова паінфармаваны выкладчыкамі па заяўленых імі ў анкетах тэлефонах або па электроннай пошце.
Таксама Польскім інстытутам традыцыйна ладзяцца курсы польскай мовы для ахвотных у Магілёве і Гомелі.
- МДУ імя Куляшова, ф-т славянскай філалогіі, кафедра беларускай літаартуры, выкладчык Аляксандр Мікалаевіч Макарэвіч. Меркаваны прыём заявак – з верасня, меркаваны пачатак заняткаў – з кастрычніка.
- ГДУ імя Скарыны, філалагічны ф-т, кафедра беларускай мовы, выкладчык Рыгор Уладзіміравіч Серыкаў.
Тэрміны прыёму заявак і заняткаў удакладняюцца і будуць праанансаваны асобна!
Паводле сайта Польскага інстытута
Курсы польскай мовы для дарослых у Мінску, Магілёве, Гомелі
16.06.2011