Гнуткае бязладдзе? Даўжэйшы час навучання ў пачатковай школе ў Германіі
Чатыры, пяць альбо шэсць гадоў? У Германіі палітыкі і педагогі спрачаюцца аб тэрміне навучання ў пачатковай школе. Праціўнікі рэформы непакояцца, што адбудзецца заняпад “старой добрай” гімназіі.
Тое, што добра дапасаваная да магчымасцей дзяцей адукацыя з’яўляецца для дарослых жорсткай палітыкай, можна было назіраць у Заходняй Германіі яшчэ ў 1970-х – 1980-х гг. У той час палітыкі кансерватыўнага і сацыял-дэмакратычнага кірункаў змагаліся за стварэнне так званай аб’яднанай школы, у якой тры галіны (асноўная школа, рэальная школа і гімназія) павінны былі зліцца ў адно як мінімум да дзясятага класа (т. зв. Sekundarstufe I – адукацыя ў сярэдніх агульнаадукацыйных установах).
Тое, што было для кансерватыўных колаў “школьным бязладдзем”, педагогі, якія прытрымліваліся сучасных поглядаў, разглядалі ў якасці аптымальнага метаду, з дапамогай якога можна было стварыць для дзяцей з розных слаёў грамадства аднолькавую зыходную аснову для кагнітыўнага і інтэлектуальнага развіцця.
Гамбург у якасці эксперыментальнай пляцоўкі
У 2010 г. нямецкі горад Гамбург перажыў сваё ўласнае “школьнае бязладдзе”, у выпадку якога гаворка таксама ішла пра жаданае часткай насельніцва аб’яднанне формаў школы, гэтым разам пачатковай школы (ням. Primarschule) і так званай арыентыровачнай ступені (ням. Orientierungsstufe), г. зн. 5 і 6 класаў.
Бальшыня Сенату, якая складалася з Хрысціянска-Дэмакратычнага Саюзу і спіса зялёных і альтэрнатыўных дэпутатаў пад кіраніцтвам Оле фон Бойста (ХДС) пасля доўгіх перамоў пагадзілася на кампраміс у выглядзе “пачатковай школы”: пачынаючы з 2011 г. дзеці павінны разам сядзець на школьнай лаве з першага па шосты клас, затым шлях ідзе далей альбо ў гімназію (да 12 класа), альбо ў “школы раёнаў горада”, у якіх побач з экзаменамі на атэстат сталасці пасля навучання ў гімназіі – тут аднак у 13 класе – можна здаць таксама і экзамены на атэстат сталасці пасля навучання ў асноўнай і рэальнай школе (ням. Haupt- oder Realschulabschluss).
Імпульс ад даследвання PISA
Важнай прычынай прыняцця чорна-зялёнай кааліцыяй гэтага рашэння быў нізкі паказнік паспяховасці школьнікаў, які быў зафіксаваны перадусім у пашыранным даследванні PISA 2003 г. (PISA-Е). Паспяховасць гамбургскіх школьнікаў апынулася ў сярэдзіне, калі не ў ніжняй траціне шкалы.
Педагогі і палітыкі ўзгадалі пра выказаную сташынём Аб’яднання пачатковых школ Берліна Петэрам Хаерам яшчэ ў 1994 г. тэзу, апаведна якой “шлях школьнага навучання ёсць перадусім справай дзяцей”: “Ім трэба жыць з яго наступствамі.” Тым часам даўжэйшае навучанне “паслядоўна” павышае ў дзяцей пачуццё ўласнай значнасці. Акрамя таго, навучанне ў пачатковых класах цягам чатырох гадоў укаранёнае ў “традыцыі думання, характэрнай для саслоўнай дзяржавы пазамінулага стагоддзя.”
Канец гімназіі?
Нягледзячы на тое, што ў слушнасці канцэпцыі начальнай школы ўрэшце быў перакананы нават тагачасны бургамістр ад ХДС Оле фон Бойст, 18 ліпеня 2010 г. перш за ўсё гамбуржцы ліберальна-кансерватыўных поглядаў з сярэдніх і вышэйшых класаў грамадства выказаліся на рэферэндуме супраць школьнай рэформы: з 491.600 выбарцаў супраць рэформы прагаласавала 276.304, чаго было больш чым дастаткова.
Старшыня арганізацыі бацькоў “Мы хочам вучыцца”, якая выступала супраць рэформы, Вальтэр Шоерль быў рады “за гамбургскіх вучняў, таму што ў нас будзе добрая сістэма адукацыі.” Шоерль і яго паплечнікі непакоіліся, што вучні з высокім узроўнем паспяховасці апынуцца ў горшым становішчы з-за ўводу новай мадэлі пачатковай школы і што знізіцца вартасць гімназіі як самастойнай формы школы, у якой можна працягваць навучанне.
Берлін і Брандэнбург у якасці прыкладу
Навучанне ў пачатковай школе цягам шасці гадоў сёння існуе ў Германіі толькі ў Берліне і Брандэнбургу. У гэтых федэральных землях кіруюць кааліцыі сацыял-дэмакратаў і іншых левых. Аднак у Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі адпаведна ёсць так званая рэгіянальная школа, якую наведваюць пасля чацьвёртага класу, каб падрыхтавацца да паступлення ў гімназію ці да здачы экзаменаў на атэстат сталасці (т. зв. Mittlere Reife – здача экзаменаў на атэстат сталасці пасля навучання ў асноўнай, рэальнай, аб’яднанай школе і гімназіі пасля 10 класу – заўвага перакладчыка). У некаторых федэральных землях у трох тыпах школ, што даюць магчымасць працягу адукацыі, існуюць “арыентыровачная” альбо “падрыхтоўчая” ступені (ням. Orientierungs- oder Förderstufe), якія павінны дапамагчы аблегчыць дзецям пераход ад “дапрадметнага да прадметнага” навучання.
Цікавым у гэтым адукацыйна-палітычным дыскурсе ёсць той факт, што некаторыя федэральныя землі жадаюць не падоўжыць тэрмін навучання ў пачатковай школе, а павысіць якасць адукацыі ў рамках існуючых чатырох гадоў. Так, у Баварыі сёння выпрабоўваецца мадэль навучання ў пачатковай школе пад назвай “гнуткая пачатковая школа”, тэрмін якой складае тры гады: у адпаведнасці са сваім уласным тэмпам навучання малодшыя вучні павінны навучыцца чытаць, пісаць і лічыць у рамках “уводнай ступені” (ням. Eingangsstufe). Яна спакойна можа доўжыцца ад аднаго да трох гадоў. Толькі затым ідуць трэці і чацвёрты класы.
Андрэас Вірвальскі, www.goethe.de
Рэформа школы ў Германіі
04.07.2011