Апошні тэрмін падачы заявак – 20 ліпеня
Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА з 8 да 25 жніўня 2011 года ладзіць у Беларусі 16-ы Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА.
Удзельнікамі летніка могуць стаць сябры клубаў ЮНЕСКА і неасацыяваная моладзь 14 – 18 гадоў. Колькасць удзельнікаў – 200 чалавек.
Мэта летняга ўніверсітэта – стварэнне ўмоваў для адукацыі, эфектыўнай камунікацыі, абмену досведам дзейнасціі развіцця творчага і лідэрскага патэнцыялу моладзі.
У праграме:
- адукацыйныя секцыі па розных відах дзейнасці;
- круглыя сталы па дзейнасці ЮНЕСКА, ЮНІСЭФ, міжнародных моладзевых праграм;
- майстаркласы па розных накірунках;
- кансультаванне па пытаннях падрыхтоўкі і рэалізацыі праектаў, распрацаваных уласнымі сіламі ў межах сацыяльнай тэматыкі;
- магчымасць арганізаваць практычную дзейнасць па апрабацыі распрацаваных праектаў;
- стварэнне інфраструктуры моладзевага самакіравання, навучанне метадам самакіравання і арганізацыі культурных і сацыяльных мерапрыемстваў;
- Алімпійскія гульні;
- культурная праграма;
- кірмаш камерцыйных ініцыятыў;
- экскурсія па культурнагістарычным мясцінам Беларусі.
Месца правядзення: Мінская вобл, Уздзенскі рн, ДАЛ «Зарніца».
Працоўныя мовы: руская, ангельская.
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 20 ліпеня.
Кошт удзелу – 1100 000 рублёў. Ёсць магчымасць атрымання дзяржаўнай датацыі на аздараўленне. Праезд да Мінска і назад удзельнікі аплочваюць самастойна.
чытайце на сайце www.belau.info
Па анкету і з пытаннямі звяртайцеся да арганізатараў: Вольга Хабібуліна +37529 6818609, Маб.: +375 29 6818609. Тэл./Факс: +375 17 2378791. mluku2011@gmail.com, info@belau.info, mluku2011.blogspot.com.
Паводле «Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны»
Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА – 2011
06.07.2011