Апошні тэрмін прыёму прац – 25 жніўня
Галоўны прыз – знешні дыск памерам 3 Tb!
Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. А права на жыццё з’яўляецца неад’емным правам кожнага чалавека. У 2009 годзе ў Беларусі распачалася кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», мэта якой – спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў.
Умовы конкурсу лагатыпа для кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання»:
Лагатып павінен быць простым і зразумелым.
Лагатып будзе выкарыстоўвацца на прадукцыі розных відаў, таму ён павінен лёгка перамакетоўвацца пад любую прадукцыю.
Лагатып можа мець кароткае тэкставае паведамленне. Напрыклад, “Я супраць смяротнага пакарання”, “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню” ды інш.
Лагатыпы прымаюцца толькі ў электронным выглядзе ў фармаце cdr (CorelDRAW).
Калі ласка, дасылайце свае працы да 25 жніўня 2011 году на электронную скрыню konkyrspakarannie@gmail.com
У лісце павінны быць змешчаны імя і прозвішча, кантакты і кароткая інфармацыя пра аўтара.
Пераможцы конкурсу атрымаюць прызы. Галоўны прыз – знешні дыск памерам 3 Tb.
Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права далейшага выкарыстання конкурсных працаў з указаннем імя аўтара ў асветніцкай і іншай дзейнасці, скіраванай на прасоўванне і абарону правоў чалавека.
Паводле http://spring96.org/be/news/44364
Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання
13.07.2011