Моладзевы адукацыйна-інтэграцыйны летнік у Кашубскім краі

26.07.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 29 ліпеня 2011 г.

Шаноўнае спадарства!

Запрашаем грамадзян Беларусі ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў (уключна) паўдзельнічаць у моладзевым адукацыйна-інтэграцыйным летніку ля вёскі Стэнжыца ў Кашубскім краі (Паморскае ваяводства, Польшча). Летнік ладзіцца ў межах праекта “Талерантнасць супраць прадузятасці: беларуская і польская моладзь у кантэксце сучасных сацыяльных выклікаў”.

Два тыдні ў першай палове жніўня хлопцы і дзяўчаты з Беларусі і Польшчы будуць знаёміцца з мовай, культурай, гісторыяй абедзвюх краін. Натуральна, што асаблівы акцэнт будзе зроблены на Кашубіі. Чакаюцца шматлікія экскурсіі па гэтым цудоўным краі, у Сопат і Гданьск ды некаторыя іншыя мясціны.

Пражыванне, харчаванне, інтэграцыйныя, культурныя, адукацыйныя і спартовыя мерапрыемствы цалкам бясплатныя.

Удзельнікі мусяць мець у сваіх пашпартах гатовыя шэнгенскія або польскія нацыянальныя візы, тэрмін дзеяння якіх супадае з датамі правядзення летніка (першая палова жніўня 2011 года).

Праезд у значнай ступені бясплатны. Удзельнікі павінны сплачваць перамяшчэнне па тэрыторыі Беларусі, а таксама на адрэзках Гародня – Кузніца-Бяластоцка і Тэрэспаль – Берасце. Выезд групы з Гародні раніцай 1 жніўня.

Тэлефоны для даведак: +375 29 666 37 54 (Velcom), +375 29 892 82 84 (МТС).

Просім дасылаць заяўкі на ўдзел у летніку (імя і прозвішча патэнцыйнага ўдзельніка, узрост, адрас пражывання, нумар і серыя пашпарта, кантактныя звесткі, кароткая інфармацыя пра адукацыю ды прафесійную і грамадскую актыўнасць) на электронны адрас: schoolgender@gmail.com да 24.00 29 ліпеня.

Электронны адказ на заяўку прыйдзе 30 ліпеня.

Арганізатары летніка.