Моўны конкурс да 100-годдзя Мілаша

28.07.2011

Апошні тэрмін падачы прац – 1 верасня

Сайт Родная Еўропа сумесна з інтэрнэт-часопісам ПрайдзіСвет аб’яўляе конкурс, які патрабуе толькі ведання роднай мовы (ці хуткага арыентавання на мясцовасці і ў слоўніках), а абяцае нішто сабе прызы на мове Чэслава Мілаша.

Як вядома, сам Чэслаў Мілаш лічыў сябе грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага, а дзяцінства правёў на Віленшчыне (што пазначана нават на «Пачатку кніжных дарог Беларусі»). Моўнае асяроддзе ў Шатэйнях, радавым маёнтку Мілашаў, было даволі стракатым. Тут змяшаліся польская, літоўская, беларуская,габрэйская і руская мовы. Найбольш падрабязна пра гэтыя мясціны распавядае аўтабіяграфічны раман Чэслава Мілаша «Даліна Ісы», напісаны ў 1956 г. Вашай увазе прапануецца спіс дыялектных словаў якія сустракаюцца ў тэксце «Даліны Ісы». Многія з іх вядомыя і шырока ўжываюцца на паўночным Захадзе Беларусі, некаторыя ўласцівыя толькі канкрэтным рэгіёнам. Задача ўдзельнікаў — максімальна дакладна раскрыць значэнне гэтых выразаў.

Такім чынам:

Кіянка
Швапетаць
Ройст
Клумпы
Бітнік
Шакалёк
Віксва
Сліжыкі

Адказы дасылайце на скрынку: rada@prajdzisvet.org да 1 верасня 2011 г. 

Пераможца будзе вызначаны ў выніку надзвычайнай нарады рэдакцыі сайта «Родная Еўропа».