З 70 бацькоў Кастрычніцкага раёна Гродна, якія, паводле звестак аддзела адукацыі, жадалі вучыць дзяцей па-беларуску, заявы падалі сем чалавек. Ёсць спадзяванні, што да канца жніўня ахвотных стане больш. Пералік навучальных устаноў, дзе пададзены заявы ў першы беларускі клас у чэрвені:
Гімназія № 4 — 1 (вул. Рэпіна)
СШ№ 19 — 1 (Ласосна)
СШ№ 31 — 1 (Вішнявец)
СШ№ 33 — 1 (вул. Томіна, Славінскага)
СШ№ 34 — 2 (Вішнявец)
СШ№ 35 — 1 (Паўднёвы)
Паводле звестак аддзела адукацыі, базавай школай для адкрыцця беларускага класа ў Кастрычніцкім раёне плануецца зрабіць СШ № 34. Побач — СШ № 31 і недалёка СШ № 33, СШ № 35, дзе таксама ёсць заявы на вучобу дзетак у беларускім класе. Будзе выдатна, калі тыя, хто падаў заявы ў іншыя школы, падтрымаюць спробу стварэння беларускага класа і напішуць заяву ў беларускі клас СШ № 34. У мікрараёне «Вішнявец» і «Дзевятоўка " для маленькіх дзетак з бацькамі плануецца пусціць аўтобус «Бацькоўскі маршрут» па звычайных цэнах. Адкрыццё гэтых «бацькоўскіх маршрутаў» плануецца адкрыць 29 жніўня.
Таварыства беларускай мовы просіць бацькоў паінфармаваць аб усіх магчымых зменах пры напісанні новых заяў.
У Ленінскім раёне пасля змяншэння колькасці пададзеных заяў у СШ № 32 захаваць яе як базавую стане праблематычна. А як лічаць бацькі? Захаваць яе як базавую ці абраць іншую навучальную ўстанову з большай колькасцю заяў?
Затое ў другі беларускі клас гэтай школы з пачатку лета аб’яўлены дадатковы набор дзетак.
Паводле звестак гараддзела адукацыі, у першы беларускі клас (Ленінскі раён) на першае ліпеня пададзена 5 заяў. Гэта наступныя навучальныя ўстановы:
Гімназія № 6 -1 (вул. Дзяржынскага,111)
СШ№ 7 — 1 (вул. Камарова,15)
СШ№ 32 -3 (Ліможа,11)
Па неафіцыйных звестках ТБМ, яшчэ 3 заявы пададзены бацькамі ў ПШ № 1 на вуліцы Горкага.
Магчыма, гэтая прэстыжная пачатковая школа магла б стаць базавай?
Тэлефон сакратара школы № 32: 41–31–92 (Баярчык Гелена Вацлаваўна)
Завуч пачатковай школы № 32: МТС- 787–43–54 (Багдановіч Валянціна Іваноўна)
Прадстаўнік бацькоўскага камітэта па адкрыцці беларускага класа: 70–62–89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана)
Тэлефоны начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72–05–58,72–04–02 (Блажэй Сяргей Валер’янавіч)
Тэлефон Кастрычніцкага раённага аддзела адукацыі: 52–05–66 (Аляксандра Ўладзіміраўна)
Тэлефон Ленінскага раённага аддзела адукацыі: 72–10–65 (Аксана Сяргееўна)
Тэлефоны гарадзенскага абласнога ГА «Таварыства беларускай мовы»: Вэлкам — 943 -58–09 (Крой Аляксандр Ільіч), МТС-285–93–07 (Буднік Іван Фёдаравіч).
Беларускія класы ў Гродне: далучайцеся
21.08.2011