«Падтрымка грамадзянскіх ініцыятываў»: Конкурс малых грантаў

02.09.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 верасня 2011 г.

Конкурс малых грантаў скіраваны на падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў і новых праектаў. Падаваць заяўкі могуць зарэгістраваныя і незарэгістраваныя грамадзянскія і моладзевыя ініцыятывы з усіх рэгіёнаў Беларусі і Мінска.

Прыярытэтныя кірункі:

- Рэгіянальныя праекты;
- Праекты, скіраваныя на інфармаванне грамадзянаў і развіццё лакальных СМІ;
- Праекты, скіраваныя на абарону эканамічных і іншых правоў і інтарэсаў грамадзянаў;
- Адукацыйныя, моладзевыя, культурныя і спартовыя ініцыятывы.

Не падтрымліваюцца:

- Праекты, сутнасць якіх скіравана толькі на чальцоў арганізацыі-заяўніка;
- Праекты, сумма якіх перавышае 500 даляраў ЗША;
- Дафінансаванне больш буйных праектаў. (У выключных выпадках дафінансаванне больш буйных праектаў магчыма.)
Форма заяўкі:

1. Інфармацыя пра праект:
– назва праекта;
– назва ініцыятывы, арганізацыі;
– кантактная асоба (тэлефон, e-mail);
– працягласць праекта (праект мусіць быць выкананы да 30 лістапада 2011 г.).

2. Кароткае апісанне праекта (не больш за паўстаронкі);

3. Інфармацыя пра арганізатараў;

4. Мэта праекта і мэтавая група;

5. Апісанне дзейнасці і план мерапрыемстваў;

6. Чаканы вынік;

7. Бюджэт праекта.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 верасня 2011 г. 

Заяўкі прымаюцца ў электронным варыянце да 15 верасня 2011 года на Е-mail: yic.minsk@gmail.com .

Паводле рассылкі belngo.info