ЕГУ запрашае на дзень адчыненых дзвярэй (удакладненне!)

07.09.2011

5 лістапада, заяўкі прымаюцца да 17 верасня


У праграме:

7:00 – 10:30 Праезд Мінск – Вільнюс
11:00 – 13:30 Праграма Дня адчыненых дзвярэй у ЕГУ
14:00 – 14:50 Абед
15:00 – 17:00 Экскурсія па Вільнюсе («Беларуская Вiльня»)
17:00 – 19:00 Вольны час (на жаданне наведванне гандлёвага цэнтра «Akropolis»; вячэра або іншае)
19:00 – 22:00 Канцэрт беларускага гурта «J: Mors» ў клубе «Propaganda»
22:30 – 02:00 Праезд Вільнюс – Мінск

У кошт уваходзіць:

• Віза (бясплатная, пры падтрымцы ЕГУ);
• Праезд камфартабельным аўтобусам з Мінска ў Вільнюс і назад (з разліку на адзін аўтобус 45 чалавек, цана на аднаго чалавека 15 $);
• Экскурсія па Вільнюсе (1 $ з чалавека);
• Суправаджэнне (1 $ з чалавека)
• Страхоўка (каля 2 $)
• Харчаванне (абед і вячэра, на жаданне замовім на льготных умовах, ад 6 $)
• Квіток на канцэрт беларускага гурта «J: Мors» (бясплатна)

Поўны кошт: 19 $ (+ магчымае харчаванне)

Для настаўнікаў:
Па пытаннях арганізацыі паездкі ў Вільню для старшакласнікаў (10–11 класы) можна пісаць на электронны адрас student.service @ ehu.lt. Прымаюцца толькі групавыя заяўкі (35–45 чалавек).

Заяўкі прымаюцца да 17 верасня.

Увага:

1. Цана на аўтобус досыць моцна вагаецца з-за валютнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама цэн на паліва.
2. Колькасць візаў абмежавана 80, спяшайцеся!
3. Пра магчымасць індывідуальнай паездкі можна даведацца тут: http://students.ehu.lt/news/novyj-format-dniej-otkrytych-dvieriej-v-ehu-...–6112011